Апошні тур летніку “Вакацыі з Богам” праходзіў з 22 па 25 жніўня. Арганізаваны і праведзены ён быў для падлеткаў і мы радыя, што ўдзел узялі даўнія наведнікі нашага цэнтру. Дзеці, якія раслі і сталелі побач з намі, у сценах місіі. Гэта дадавала атмасферы па-сапраўднаму сяброўскага даверу і цяплыні.
Моладзь з ахвотай наведала дом сясцёр Уршулянак. Месца, знакамітае сваёй утульнасцю і гасціннасцю. І гадаванцамі з чатырма лапамі і хвастом. Былі супольныя выезды, катэхезы, забавы.
Летнік стаў цудоўным завяршэннем лета, часам адпачынку і паглыблення сваіх адносінаў з Богам.
Ужо чакаем новых сустрэч падчас восеньскіх канікул.