Развітанне з ксяндзом Дзмітрыем Барылам. Прамая трансляцыя з Ракава

Развітанне з ксяндзом Дзмітрыем Барылам. Прамая трансляцыя з Ракава

Развітанне з ксяндзом Дзмітрыем Барылам. Прамая трансляцыя з Ракава

1 і 2 сакавіка ў парафіі Маці Божай Ружанцовай і святога Дамініка ў мястэчку Ракаў праходзіць развітанне са спачылым ксяндзом канонікам Дзмітрыем Барылам.

Шматгадовы пробашч ракаўскай парафіі і дэкан Валожынскага дэканата, адышоў у вечнасць 28 лютага на 49-м годзе жыцця і 24-м годзе святарскага служэння.

Праграма развітання і пахавання

  • 1 сакавіка, серада
    • 10.00 – унясенне цела спачылага ксяндза Дзмітрыя Барылы ў касцёл у Ракаве
    • святая Імша з удзелам святароў (цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Юрый Касабуцкі)
    • 12.00 – Анёл Панскі (вернікі)
    • Ружанец (вернікі)
    • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
    • святая Імша з удзелам канонікаў Мінскага катэдральнага капітулу і іншых святароў (цэлебрацыю ўзначальвае дэкан капітулу ксёндз канонік Антоній Клімантовіч)
    • 17.00 – Нешпары за памерлага (узначальвае ксёндз Андрэй Бурак)
    • 18.00 – Крыжовы шлях (вернікі)
    • 19.00 – Ружанец (вернікі)
    • 20.00 – святая Імша з удзелам святароў (цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB)
    • малітоўнае чуванне на працягу ночы
  • 2 сакавіка, чацвер
    • 9.00 – святая Імша з удзелам святароў (цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Алег Буткевіч)
    • малітоўнае чуванне
    • 12.00 – святая Імша з Ютраню за памерлага з удзелам святароў (цэлебрацыю ўзначальвае арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)
    • абрады апошняга даручэння і пахавання

Сatholic.by