11-12 мая ў Навагрудку ўпершыню пройдзе хрысціянскі хакатон, дзе ўдзельнікі будуць распрацоўваць праекты на мяжы сфер ІТ і хрысціянства.
Хакатон – гэта спаборніцтва, дзе спецыялісты са сферы інфармацыйных тэхналогій аб’ядноўваюцца ў каманды, каб вырашыць праблему або стварыць новы праект за абмежаваны час.
Тэма сёлетняга хакатона – новая евангелізацыя.
“Новая евангелізацыя заключаецца не ў пропаведзі новага паслання. Размова ідзе пра вяртанне да “першага кахання”, каб мы зноў маглі перажыць радасць прысутнасці і блізкасці Божай любові ў сваім жыцці”.
Арганізатары запрашаюць далучыцца да хакатону спецыялістаў, якія ўдзельнічаюць ў цыкле распрацоўкі IT-прадукта (распрацоўшчыкі, дызайнеры, аналітыкі) і хочуць выкарыстоўваць свае навыкі для распаўсюджвання Божага Валадарства.
Можна зарэгістравацца са сваёй камандай ці індывідуальна, з ідэяй праекта ці без. Пасля завяршэння рэгістрацыі арганізатары сфарміруюць каманды і прапануюць ідэі праектаў.
Рэгістрацыя працягваецца да 1 мая, далей удзельнікаў чакаюць этапы:
Фінальны выезд адбудзецца пры парафіі св. Архангела Міхаіла ў Навагрудку, дзе ўдзельнікаў чакае насычаная праграма з канферэнцыямі, малітвай, сумесным адпачынкам, а таксама галоўным пунктам – прэзентацыяй праектаў журы. Пераможцы атрымаюць прыз, усе ўдзельнікі атрымаюць веды і практыку па запуску праекта, фідбэк ад ментараў, натхненне і неверагодныя выходныя!
Праграма і рэгістрацыя на сайце: https://www.it4christ.by
Калі вы як святар, сястра, ці веруючы чалавек маеце ідэю праекта, напішыце арганізатарам на пошту ці ў інстаграм: https://www.instagram.com/itforchrist. Магчыма менавіта вашу ідэю абяруць каманды і зробяць крок для яе ўвасаблення ў жыццё!