Рэзурэкцыйная працэсія вакол Місіі

Рэзурэкцыйная працэсія вакол Місіі

На іншых мовах: pl en ru
Рэзурэкцыйная працэсія вакол Місіі

У Вялікодную нядзелю ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася ўрачыстая працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам вакол будынку, а затым – рэзурэкцыйная святая Імша (ад лацінскага слова resurrectio — уваскрасенне).

 

Асаблівай радасцю для нашай супольнасці ў гэты дзень было прыняцце хросту Веры Марыі – наведвальніцы нашай Місіі. Шчыра віншуем маленькую хрысціянку і яе сям’ю з важнай падзеяй, а таксама жадаем моцнай веры, надзеі і любові на ўсё жыццё для яе.