Рыхтуем акцыю “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы”

Рыхтуем акцыю “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы”

Рыхтуем акцыю “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы”

Ужо трэці год Дабрачынная Мiсiя Добрага Самаранiна пад апекай Святой Уршулi Ледухоўскай арганізоўвае малітоўнае чуванне​ з удзелам нашых дзетак. У гэтым годзе мы зноў хочам аб’яднаць дзяцей з Беларусі і супольна далучыцца да сусветнага дня малітвы аб міры і еднасці ва ўсім свеце. Шчырая дзіцячая малітва, якая праслаўляе Бога, самая чыстая. Такі зварот неадкладна будзе пачуты Госпадам, бо ён будзе ісці ад самага сэрца.

Дата: 18 кастрычніка, 18.00

Запрашаем дзетак і бацькоў прыходзіць у Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр (вул. Серафімовіча, 19, г. Мінск).

Кожны ахвотны можа далучыцца да анлайн малітвы (спасылка будзе на сайце ў дзень трансляцыі).

Узгадайце, як адбывалася акцыя “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы” ў 2020 і 2021 гадах.