У Місіі прайшоў ружанец з удзелам біскупа Касабуцкага

У Місіі прайшоў ружанец з удзелам біскупа Касабуцкага

Дзеці з Беларусі далучыліся да сусветнай акцыі “Мільён дзяцей моліцца ружанец”. Некалькі дзесяткаў чалавек маліліся аб міры і адзінстве ва ўсім свеце.

Падчас прывітальнага слова біскуп Юрый Касабуцкі заахвоціў асабліва маліцца за “людзей якія жывуць у краінах дзе ідуць войны, а таксама за ўсіх хто хварэе каранавірусам і аб хутчэйшае сканчэнне пандэміі”. “Каб нам ужо не трэба было насіць гэтыя маскі”, – з усмешкай дадаў іерарх.

Біскуп падарыў Сацыяльнаму Цэнтру ружанец які ён атрымаў ад парафіян з Новай Баравой у Мінску. “Мне яго падарылі тата і сын, яны зрабілі яго ўласнымі рукамі. Прасілі каб я перадаў яго тым, хто будзе на ім маліцца”, – распавёў вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Напрыканцы малітвы біскуп Юрый падзякаваў усім за малітву і заклікаў маліцца аб супакой і мір сярод беларусаў. “Каб мы шукалі тое, што нас аб’ядноўвае”, – дадаў ён.

Пасля ружанца усе прысутныя сабраліся на цёплую гарбату і печыва.

Здымкі: Юрый Сідун
Увесь альбом з падзеі можна паглядзець тут