Самаранін адзначае Сусветны​ дзень​ чытання ўслых​

Самаранін адзначае Сусветны​ дзень​ чытання ўслых​

На іншых мовах: ru pl
Самаранін адзначае Сусветны​ дзень​ чытання ўслых​

2​ лютага​ ў​ свеце​ адзначаюць​ адзін​ з​ самых​ кніжных ​святаў​ –​ Сусветны​ дзень​ чытання ўслых.​

Гучныя чытанні вельмі папулярныя ў​ Хрысціянскім Сацыяльным​ Цэнтры. Мы любім чытаць услых Біблію і мастацкую літаратуру.​

Карысць​ чытання​ ўслых​ цяжка​ пераацаніць,​ бо​ яно​ вучыць​ нас сістэматычна чытаць,​ адгукацца на прачытанае і творча мысліць, развівае​ памяць​ і​ ўзбагачае слоўнікавы​ запас,​ паляпшае дыкцыю​ і​ павялічвае​ ўзровень пісьменнасці…​ Гэты​ спіс​ можна​працягнуць.​ Але​ самае​ галоўнае​ –​ чытанне​ ўслых​ вучыць​ нас​ любіць​ кнігі!​

Калі ў вас ёсць жаданне сям’ёй або з сябрамі наведаць “гучныя чытанні” ў бібліятэцы Місіі, паведамляйце. Мы з радасцю пачытаем цікавыя кнігі разам.

Кантакты:
+375 17 343-99-17​ (Рэцэпцыя)
+375 (44) 770 09 01
samaranin16@gmail.com