Супольнасць “Самаранін” наведала выставу “Тварэнні сэрцаў”, адкрыццё якой адбылося 29 лістапада ў ГЦ “Першы” ў Мінску.
Выстава зарганізаваная да дня людзей з інваліднасцю, які адзначаецца 3 снежня.
На выставе можна набыць вырабы ручной працы асобаў з асаблівасцямі, створаных у творчых гуртках і майстэрнях устаноў сацыяльнага абслугоўвання. Гэтая падзея аб’яднала творцаў з усіх куткоў нашай краіны.
Наведвальнікі Місіі мелі магчымасць не толькі сузіраць вырабы іншых, але і паўдзельнічаць у мастар-класах. Пасля выставы удзельнікі супольнасці “Самаранін” правялі цудоўны час за гарбатай з салодкім пачастункам.