У бібліятэцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра дзеткі слухалі казку “Як Вусацік са смеццем разбіраўся” Дар’і Зубовіч. Казачная гісторыя разказвае, што Кот Вусацік навучыў свайго сябра Рыжыка прыбіраць за сабой і сартаваць смецце. Разам з героямі казкі вучыліся і ўдзельнікі заняткаў.
Асновы экалагічнай культуры закладваюцца ў самым маленькім узросце. Навучыць дзяцей любіць і берагчы прыроду, беражліва выкарыстоўваць прыродныя багацці – галоўныя задачы экалагічнага выхавання.