Падчас візіту дзеці наведалі выставы “Узноўлены шэдэўр” і “ILLUSTRATIO”, а таксама ўдзельнічалі ў тэматычных занятках на гэтых выставах.
Група з Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра ўбачыла старадрукі і гравіравальную дошку XVII ст., пазнаёмілася з разнастайнасцю тэхнік ілюстравання кнігі. Уразіла графіка беларускіх мастакоў – афорты, літаграфіі, лінарыт, дрэварыт, акварэлі і іншыя тэхнікі. Дзеткі самі паспрабавалі зрабіць адбіткі выяў з драўляных дошак.
Шчыра дзякуем арганізатарам!
Усе здымкі можна паглядзець тут