У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры пачаў працу новы праект “Бацькоўская акадэмія” для бацькоў і тых, хто толькі плануе імі стаць, а таксама для ўсіх зацікаўленых у выхаванні дзетак. Ужо паспяхова адбыліся першыя пасяджэнні “акадэміі”.
Якія пытанні найбольш цікавяць наведвальнікаў? Чаму варта вучыцца быць бацькамі? Як выхоўваць самастойнасць дзіцяці? Што такое межы дзіцяці і межы дарослага і ці варта іх захоўваць? Якія тэмы будуць падымацца на наступных занятках? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні прагучалі ў інтэрв’ю на Радыё Марыя.