Для ўдзельнікаў суполкі “Самаранін” і Сацыяльнага Валанцёрскага Клуба ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры майстар-клас правяла Марына Васкрасенская, вядомая барыста, эксперт па каве, арганізатар нацыянальных чэмпіянатаў барыста і ўладальніца кафейняў.
Усе ўдзельнікі, нават тыя, хто не п’е каву, актыўна бралі ўдзел у мерапрыемстве. Кожнае дзеянне з кавай Марына суправаджала расповедамі пра гісторыю духмянага напою, водарадэгустацыяй, вывучэннем кававага зерня або яго памолу.
Удзельнікі майстар-класа дэгуставалі некалькі варыянтаў прыгатаванай кавы і спрабавалі апісаць свае пачуцці, як сапраўдныя каперы (дэгустатары гэтага напою). Водар, смак, прысмак, эмоцыі…
Як азначыла Марына Васкрасенская, яна мае чатыры распрацаваныя навучальныя майстар-класы, і інфармацыя ў іх не паўтараецца, а ўдзел у такіх мерапрыемствах дапамагае сфарміраваць свой густ і ўмацаваць захапленне тэмай кавы.
У час майстар-класа Марына далучылася да віншаванняў Паўла, удзельніка гурта “Самаранін”, з днём нараджэння і дапамагла яму адчуць сябе барыста, прыгатаваўшы каву па-ўсходняму, у пяску.
Фотаздымкі з майстар-класа глядзіце ў фотаальбоме.
Для арганізацыі такіх мерапрыемстваў, творчых сустрэч і майстар-класаў мы будзем удзячныя за дабравольныя ахвяраванні, якія можна пералічыць на рахунак:
Банкаўскія рэквізіты:
УНН 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X