18 кастрычніка а 18:00 у Беларусі распачнецца набажэнства “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы”.
ЯК ДАЛУЧЫЦЦА?
🌻 Кожны ахвотны можа далучыцца да анлайн-малітвы. Спасылка на трансляцыю:
🌻 Запрашаем дзетак і бацькоў прыходзіць у Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр (вул. Серафімовіча, 19, г. Мінск).
Ужо чацвёрты год Дабрачынная Мiсiя Добрага Самаранiна пад апекай Святой Уршулi Ледухоўскай арганізуе малітоўнае чуванне з удзелам нашых дзетак. Сёлета мы зноў хочам аб’яднаць дзяцей з Беларусі і супольна далучыцца да сусветнага дня малітвы аб міры і еднасці ва ўсім свеце. Шчырая дзіцячая малітва, якая праслаўляе Бога, самая чыстая. Такі зварот неадкладна будзе пачуты Госпадам, бо ён будзе ісці ад самага сэрца.
Дабрачынная Мiсiя Добрага Самаранiна пад апекай Святой Уршулi Ледухоўскай дзейнічае на ахвяраванні зычлівых людзей. Падтрымаць нас можа кожны!
Дабравольныя ахвяраванні можна пералічыць рознымі спосабамі:
🌻 праз сістэму Web-pay
🌻 на наш рахунак, з пазначэннем “дабраахвотнае ахвяраванне”:
УНП 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X
Дзякуем за вашыя добрыя і адкрытыя сэрцы!