Спектакль “Ад Рыма да Міра” —​ для самых маленькіх

Спектакль “Ад Рыма да Міра” —​ для самых маленькіх

На іншых мовах: ru pl
Спектакль “Ад Рыма да Міра” —​ для самых маленькіх

Самыя маленькія выхаванцы​ Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра​ ​ паглядзелі батлеечны спектакль “Ад Рыма да Міра”. Дзеткі назіралі за цікавай гісторыяй, калі​ ​ італьянскі​ архітэктар​ Джавані Марыя Бернардоні​ прыехаў па запрашэнні​ князя Мікалая Кшыштафа Радзівіла Сіроткі ў​ Нясвіж​ і пасябраваў з мясцовым кандытарам. Аказваецца, творы архітэктуры могуць быць не толькі з цэглы і каменняў, а таксама з цеста ў выглядзе торта!

 

Глядзець спектакль было вельмі​ цікава яшчэ і таму, што акторкамі былі мамы выхаванцаў​ —​ Ганна Ракіцкая і Тамара Мінюка. Шчыра дзякуем усім удзельнікам за творчасць!

Усе фоты ў альбоме тут