Спектакль​ ​ “Мама Му чытае”

Спектакль​ ​ “Мама Му чытае”

На іншых мовах: en
Спектакль​ ​ “Мама Му чытае”

Ці вы​ бачылі, каб карова хадзіла ў бібліятэку і чытала, а крумкач праводзіў дасдедаванне?​ У нашым летніку​ адбылася тэатральная​ пастаноўка па кнізе​ “Мама Му чытае”!​

Дапытлівую​ карову​ Маму​ Му​ і яе​ сябра​ Крумкача прыдумала​ шведская пісьменніца​ Юя​ Вісландэр разам з​ мужам​ Томасам​ у​ 70-х гадах ХХ ст.​ Яны​ з’явіліся​ як героі​ дзіцячых радыёспектакляў​ і​ песень.​ Ідэя​ пра​ стварэнне ілюстраваных​ кніг​ ўзнікла зусім​ выпадкова​ ў час знаёмства​ з​ мастаком​ Свэна Нурдквіста.​ Юя​ і​ Томас убачылі​ яго​ накіды​ Мамы​ Му​ і зразумелі,​ што​ яны​ дакладна перадаюць​ створаны​я імі вобразы.​ Кнігі сталі папулярнымі і былі​ перакладзены на розныя мовы, у тым ліку беларускую і рускую.​ Кніга “Мама Му чытае” пра дзіўную, кемлівую і жыццярадасную карову вельмі падабаецца дзеткам. Як жа радасна было пабачыць спектакль з любімымі персанажамі! Ён натхніў юных тэатралаў на ўласную​ творчасць і крэатыўныя ідэі.​ Пасля пастаноўкі​ дзеткі прыдумлялі свае гісторыі і адлюстроўвалі іх у міні-кніжках.​ Кожны меў магчымасць прэзентаваць свой кніжны праект і падзяліцца сваімі творчымі задумамі​ з сябрамі.