У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася цудоўная тэатральная імпрэза! У летнік Місіі прыехаў тэатр лялек, света і цені “Дом Сонца”. Дзеткі глядзелі спектакль паводле кнігі “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча” шведскай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг. Кніга ў 2018 годзе была прызнана найлепшай кнігай года ў Швецыі, а ў 2019 годзе яна была выдадзена на беларускай мове. Гэта гісторыя пра дзяўчынку, якая нягледзячы на складанасці не губляла любоў да жыцця, здольнасць бачыць прыгожае і марыла стаць мастачкай. Кніга была натхнёная жыццём і дзённікамі шведскай мастачкі Бэрты Хансан.
Кнігу “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча”, а таксама яшчэ каля 50 кніг вядомых шведскіх аўтараў на беларускай і шведскай мовах, можна пачытаць у бібліятэцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра.
Фотаздымкі тэатральнай сустрэчы глядзіце ў альбоме.