Сустрэнемся ў Будславе!

Сустрэнемся ў Будславе!

На іншых мовах: ru pl
Сустрэнемся ў Будславе!

Місія Добрага Самараніна​ далучаецца да святкавання сёлетніх урачыстасцяў у гонар Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі Беларусі.​

Місія актыўна падтрымлівае юбілейную 30-ю першую пілігрымку Мінск–Будслаў, якая ўжо з 27 чэрвеня праходзіць​ пад дэвізам “Ідзём у супакоі Хрыста”.​

Урачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай сёлета​ пройдуць 1–2 ліпеня.​

Для пілігрымаў Місія падрыхтавала шмат смачнасцей і сувеніраў, каб побыт на Будслаўскім фэсце быў яшчэ больш прыемным і радасным.