11 лютага ў Місіі Добрага Самараніна адбылося свята з нагоды Сусветнага дня хворага. Гэты дзень асаблівы для нас, паколькі ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры важнае месца займаюць людзі патрабуючыя, хворыя і тыя, што маюць абмежаваныя магчымасці развіцця.

Святкаванне распачалося Эўхарыстыяй, якая была спалучаная з сакрамэнтам намашчэння хворых.

Другую частку мерапрыемства падрыхтавалі ўдзельнікі супольнасці “Самаранін”, якая дзейнічае ў нашым Цэнтры. У рамках заняткаў, якія праходзяць кожны тыдзень для дарослых і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, удзельнікі супольнысці падрыхтавалі спектакль па матывам твору Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры, “Маленькі прынц”.



Выступоўцы захапілі гледачоў сваёй харызмай і акторскім майстэрствам. Ім атрымалася раскрыць глыбокі сэнс аповеду пра падарожжы Маленькага прынца і заставіць задумацца пра тое, што з’яўляецца самым важным, але што магчыма ўбачыць толькі вачыма сэрца.

Мы вельмі ўдзячныя ўсім ахярадаўцам і тым, хто падтрымлівае людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць нашую Місію. Дзякуючы Вам, у свеце ёсць менш абыякавасці, самоты і цярпення.
