У аўторак 11 лютага ў Сусветны дзень хворага наш Цэнтр прымаў гасцей з абмежаванымі магчымасцямі. Свята складалася з дзвюх частак: святой Імшы і імпрэзы для гасцей і з іх удзелам.
Падчас Імшы адбыўся сакрамэнт намашчэння хворых. Эўхарыстыя была пачаткам святкавання.
Больш фота па спасылцы
Пасля Імшы адбылася імпрэза для асобаў з абмежаванымі магчымасцямі. У гэтым годзе свята ў нашым Цэнтры стала магчымасцю праявіць свае здольнасці і таленты. У залі былі размешчаныя вырабы, якія госці рабілі ўласнаруч: малюнкі, карціны з валенай воўны, драўляныя і гіпсавыя фігуркі, вырабы макрамэ і шмат іншага.
Больш разгорнутая справаздача свята па спасылцы
Падчас урачыстага канцэрту можна было ўбачыць танцавальныя нумары, а таксама паслухаць спевы ў выкананні нашых таленавітых гасцей. Падчас свята быў зладжаны майстар-клас, караоке і шмат іншых цікавых забаў.