Святая Імша з нагоды завяршэння навучальнага года ў тэалагічным каледжы

Святая Імша з нагоды завяршэння навучальнага года ў тэалагічным каледжы

Святая Імша з нагоды завяршэння навучальнага года ў тэалагічным каледжы

17 чэрвеня ў капліцы Ахвяравання Пана пры Хрысціянскім Сацыяльным цэнтры адбылася святая Імша з нагоды ўрачыстага завяршэння чарговага навучальнага года ў Мінскім тэалагічным каледжы імя святога Яна Хрысціцеля. Цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. З гаміліяй да прысутных звярнуўся арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

У Імшы ўдзельнічалі дырэктар каледжа ксёндз канонік доктар Ян Крэміс, выкладчыкі і навучэнцы першага, другога і выпускнога трэцяга курса. Ксёндз Ян Крэміс нагадаў, што дванаццаць студэнтаў трэцяга курса, паспяхова абаранілі дыпломныя працы і здалі выпускны экзамен ex universa.

Выпускнікі каледжа падзякавалі дырэктару і выкладчыкам за атрыманыя веды і за духоўную апеку.

Тэкст і фота: Кацярына Амірсардары / Catholic.by