Свята бабуль і дзядуль

Свята бабуль і дзядуль

На іншых мовах: ru en
Свята бабуль і дзядуль

2-га лютага ў Хрысціянскім сацыяльным Цэнтры адбылося свята, урачыстымі гасцямі якога сталі бабулі і дзядулі маленькіх наведнікаў. Маленькія вернікі ўсіх узростаў падрыхтавалі кранальныя і прыгожыя нумары для агульнай імпрэзы. Былі песні, танцы, чытанне вершаў і выкананне твораў на музычных інструментах.

Таксама былі вясёлыя конкурсы для бабуль, дзядуль і іх унукаў. Маленькія выступоўцы ў сваіх прамовах адзначалі якую вялікую дапамогу аказваюць бабулі іх сем’ям, як яны цэняць і любяць адзін аднаго.

Пасля насычанай праграмы гасцей чакалі пачастункі: гарбата, пірагі і цукеркі.

Упэўненыя, што гэты святочны дзень смела можна дадаць у скарбонку найлепшых і найпяшчотных дзён у жыцці маленькіх вернікаў. А захаваць успаміны аб ім дапамогуць яскравыя фота таго мерапрыемства.