Свята таты 2026

Свята таты 2026

На іншых мовах: ru pl
Свята таты 2026

19 сакавіка, ва ўспамін св. Юзафа ў нашай Місіі адбылося традыцыйнае свята прысвечанае татам.

Мерапрыемства распачалося ў капліцы Цэнтра, дзе прысутныя мелі магчымасць паслухаць канферэнцыю, якую прамовіў душпастыр Місіі, кс. Аляксандр Шамрыцкі. Святар наблізіў постаць св. Юзафа і нагадаў татам сэнс і прыгажосць айцоўства. У супольнай малітве літаніяй да св. Юзафа наведвальнікі Місіі звярнуліся да Бога з просьбай аб благаслаўленні для прысутных татаў і апецы іх святога Апекуна.

Працягам святкавання быў канцэрт, які падрыхтавалі дзеці разам са сваімі выхавацелямі. Дзеці танчылі, спявалі, гралі на музычных інструментах. Былі таксама і конкурсы для прысутных гасцей. У канцы любыя таты атрымалі ад сваіх дзетак падарункі, зробленыя сваімі рукамі.