19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа, у Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылося Свята таты.
Мерапрыемства пачалося з канферэнцыі а. Яўгена Усошына, які падзяліўся сваім уласным вопытам бацькоўства. Прысутныя таты мелі магчымасць задаваць пытанні пра выхаванне і бацькоўства.
Наступным пунктам праграмы была інтэлектуальная гульня для татаў, якую правёў Павел Каралёў. Каманды адказвалі на пытанні, звязаныя з гісторыяй, мастацтвам і культурай. Тэма гульні – “Таты і дзеткі”.
Напрыканцы дзеці Місіі павіншавалі сваіх татаў спевам, вершамі і падарункамі, зробленымі сваімі рукамі.