Святкуем Сусветны дзень дзіцяці!

Святкуем Сусветны дзень дзіцяці!

На іншых мовах: ru pl
Святкуем Сусветны дзень дзіцяці!

1 чэрвеня ў многіх краінах свету​ адзначаецца​ Сусветны дзень дзіцяці, а​ для дзетак арганізуюцца разнастайныя​ забаўляльныя і культурніцкія мерапрыемствы. Місія Добрага Самараніна далучаецца​ да гэтай добрай​ традыцыі.

Касцёл заўсёды звяртае ўвагу, што дзеткі —​ ​ самыя маленькія і каштоўныя стварэнні ў нашым жыцці. Гэта будучыня​ нашай краіны і Касцёла. У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры дзеткам дапамагаюць спазнаць Бога, вучаць дабрыні і міласэрнасці, спрыяюць іх свядомаму ўдзелу ў жыцці супольнасці Касцёла.

У Сусветны дзень дзіцяці святочныя ўсмешкі на тварыках нашых выхаванцаў​ запальвала​ спадарыня Таццяна Крыцкая, якая паказала цікавы,​ арыгінальны і інтэрактыўны спектакль па казцы​ “Палахлівая мышка” Алана​ Макдональда. Казка была​ пададзена ў фармаце вялікай кнігі, якая​ падчас чытання гарталася, а героі і​ ​ падзеі ажывалі.​ Казка Макдональда — простая,​ мудрая і вясёлая​ гісторыя.​ Дзетак чакалі таксама бурбалкі і гульні!

Фота з мерапрыемства вы можаце паглядзець у альбоме.