З 30 студзеня па 1 лютага Хрысціянкі Сацыяльны Цэнтр наведалі сем’і з мэтай правесці час разам, паразважаць на важныя жыццёвыя тэмы і адказаць на турбуючыя пытанні.
Тэма гэтага часу гучала “Бог, я і мая сям’я”.

Бацькі, падлеткі і дзеці працавалі ў групах на працягу трох дзён, каб лепш пачуць адно аднаго і шчыра адказаць на пытанні: мы сям’я ці проста маленькая супольнасць? У якім накірунку нам (нашай сям’і) рухацца? Натхняльным прыкладам для ўдзельнікаў рэкалекцый стала сям’я Ледухоўскіх.




Дзякуем Богу за гэты час. Няхай тое, што мы перажылі разам, прынясе багаты плён у нашай штодзённасці.