Сястра Часлава: “Запрашаю перажыць Вялікдзень так, як вы напэўна ніколі гэтага не рабілі”. У Сацыяльным Цэнтры адбудзецца Трыдуум з інвалідамі — вазочнікамі

Ліст с. Чаславы Навіцкай з запрашэннем перажыць Трыдуум з інвалідамі ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры ў Мінску.

Дарагія сябры,

як звычайна праходзяць нашы святы? Мы едзем да бацькоў і родных, праводзім час разам. Гэта важна, але мне падаецца на святы мы часта займаемся сабою. Як вядома, наш Цэнтр дапамагае людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Мы вырашылі на селетнія Трыдуум і Пасху атуліць іх асаблівай апекай. Засяродзіцца, нарэшце, на бліжнім.

Запрашаю вас на Трыдуум у духу Добрага Самараніна. У Вялікі Чацвер мы збяромся разам на св. Імшы а 18 — й. Пасля яе пазнаемімся з нашымі вазочнікамі, вып’ем гарбаты ці кавы. Кожны зможа ўзяць на гэты час аднаго чалавека з інваліднасцю пад сваю апеку. Проста падаць яму печыва калі той не дацягнецца, пагаманіць, дапамагчы падняцца на трэці паверх цэнтра ў свой пакой. Мы будзем усе разам, але ў кожнага вазочніка будзе свая сям’я.

У вялікую пятніцу мы збяромся на Літургію ў 15.00, у Суботу памалюем велікодныя яйкі, прыгатуем Цэнтр да свята і ў 18.00 пачнем святкаванне Пасхі св. Імшой. У нядзелю а 10 — й урачыста перажывем св. Імшу Уваскрасення, з’ямо Велікоднае снеданне, пасмажым шашлык. А пазней сацыяльнае таксі забярэ вазочнікаў і развязе іх па дамах.

Запрашаю вас перажыць Вялікдзень так, як вы напэўна ніколі гэтага не рабілі.

З павагай,

Сястра Часлава Навіцкая

Дырэктар Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра

Па ўсіх пытаннях званіце мне асабіста +37529 1706169 (с. Часлава)