Тэатралізаваныя гучныя чытанні адбыліся ў бібліятэцы Місіі. Дзеткі паслухалі кнігу “Фанечка. Мандарынавая гісторыя” Аксаны Аракчэевай, намалявалі герояў кнігі і стварылі тэатралізаваную пастаноўку. Атрымаўся гірляндавы спектакль па кнізе, дзе кожны стаў актыўным удзельнікам. Супольнае чытанне і гутарка пра прачытанае ў пачатковы перыяд станаўлення чытача дапамагаюць дзеткам убачыць мастацкі твор не толькі як крыніцу інфармацыі, але і як крыніцу асалоды і радасці.
Юныя чытачы любяць бавіць час у бібліятэцы Місіі. Пастаянны кантакт з кнігай актыўна фарміруе чытацкі навык і творчыя здольнасці. Гучныя чытанні выкарыстоўваюцца для заахвочвання чытання, пашырэння ведаў класічных і сучасных твораў. Тэатралізаваныя чытанні не патрабуюць касцюмаў, дэкарацый і запамінання тэкстаў. Імправізаваная пастаноўка ажыццяўлялася без рэпетыцый і атрымалася дзякуючы ініцыятыве і зацікаўленасці саміх дзетак.
Усе фота з тэатралізаваных чытанняў у летніку глядзіце ў фотаальбоме.