Канікулы ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры скончыліся спектаклем пра беларускага першадрукара. П’есу для спектакля напісаў Васіль Дранько-Майсюк, які адначасова з’яўляўся рэжысёрам і педагогам. У пастаноўцы было 24 актора!
Ужо традыцыйна кожны ўдзельнік летніка быў задзейнічаны ў тэатральнай пастаноўцы. Падчас двухтыднёвага адпачынку ў Місіі дзеці ўдзельнічалі ў рэпетыцыях, стваралі дэкарацыі і касцюмы, абмяркоўвалі ролі і герояў. Таксама падчас канікулаў дзеці сустракаліся з прафесійнымі мастакамі і акторамі якія дапамагалі знаходзіць вобразы.
Сёлета гэта ўжо трэці выніковы спектакль у Місіі. У чэрвені і ліпені, напрыканцы першага і другога тураў, спадар Васіль паставіў з дзецьмі спектаклі “Базылішак у лясным гушчары”, “Вершы для Хомкі” і “Цацачная крама”.
Усе здымкі з мерапрыемства тут