У рамах візіту дэлегацыі “Карытас” Архідыяцэзіі Кальяры (Сардынія) у Беларусь, госці пазнаёміліся з дзейнасцю Сацыяльнага Цэнтра.
Сястра Часлава падзялілася з самаранінам, што такія візіты вельмі важныя для Місіі. “Людзі прыязджаюць, бачаць нашу дзейнасць, мы распавядаем пра планы і мары. Мы становімся знаёмымі. Пазней, у будучыні, калі мы адважымся прасіць дапамогі на нейкі праект, напрыклад, у дырэктара “Карытас” Кальяры – нас будуць ведаць. Па-гэтаму сёння важна быць адкрытымі на ўсіх”, – сказала дырэктарка.
Італьянская дэлегацыя ўжо спаткалася з намеснікам старшыні Сінадальнага аддзела Праваслаўнай Царквы Аляксандрам Шымбалёвым, з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанідам Гуляка, з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам. Таксама госці наведваюць шэраг арганізацый на базе якіх ажыццяўляюцца сумесныя праекты.