Ці хацелі б вы​ мець робата, які ўсё робіць за вас?

Ці хацелі б вы​ мець робата, які ўсё робіць за вас?

На іншых мовах: ru pl
Ці хацелі б вы​ мець робата, які ўсё робіць за вас?

У бібліятэцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра дзеткі чыталі кнігу “Штуковіна” вядомага​ шведскага​ пісьменніка Марцiна Вiдмарка. Перад прачытаннем​ на​ пытанне: “Дзеткі, ці​ хацелі б вы​ мець робата, які вучыць за вас урокі, прыбірае пакой, падае сняданак?”, удзельнікі​ адразу​ адказалі: “Так!”  Але пасля прачытання кнігі іх меркаванне значна змянілася.

У кнізе расказваецца гісторыя​ пра двух братоў, якія​ жывуць спакойным жыццём, падзяліўшы абавязкі: Рутгер – вынаходнік, Вальтар – займаецца хатняй гаспадаркай. І вось аднойчы апошняму прыходзіць у галаву думка: ці не змайстраваў бы Рутгер нейкую штуковіну, каб тая дапамагала з хатнімі справамі?​ Створаны маленькі Памагатар пачынае выконваць усю працу і становіцца выдатным памочнікам. Але паступова ён​ пачынае​ вучыць братоў, што ім есці і як ім жыць…

Удзельнікі бібліятэчнай сустрэчы разважалі і малявалі Памагатараў. Фотаздымкі бібліятэчных заняткаў​ глядзіце ў фотаальбоме “Бібліятэчныя чытанні”.

Кнігу​ “Штуковіна”, а таксама яшчэ каля 50 кніг вядомых шведскіх аўтараў на беларускай і​ шведскай мовах,​ можна пачытаць у бібліятэцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра.