Казачніца Алена Масла завітала да ўдзельнікаў аб’яднання “Самаранін” і Сацыяльнага Валанцёрскага Клуба. Пісьменніца расказала пра сябе і сваю творчасць, падзялілася гісторыямі стварэння казак “Лагодны воўк” і “Мяне завуць Лахнэска”.
Удзельнікам вельмі пашанцавала, таму што яны мелі магчымасць пачуць казку “Мяне завуць Лахнэска” ў выкананні аўтара. Гэта добрая казка вучыць цаніць разнастайнасць свету, шчырае сяброўства, а таксама прымаць і любіць сябе такім, які ёсць, унікальным і адзіным.
Паводле казак Алены Масла нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” стварыла мультфільмы “Лагодны воўк” і “Прыгажун і Пачвара”, прагляд якіх стаў удалым дапаўненнем сустрэчы.
Паглядзець усе фота можна ў альбоме.
Для арганізацыі такіх мерапрыемстваў, творчых сустрэч і майстар-класаў мы будзем удзячныя за дабравольныя ахвяраванні, якія можна пералічыць на рахунак:
Банкаўскія рэквізіты:
УНН 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X