Творы выхаванцаў Місіі дэманструюцца ў музеі

Творы выхаванцаў Місіі дэманструюцца ў музеі

На іншых мовах: en
Творы выхаванцаў Місіі дэманструюцца ў музеі

Малюнкі выхаванцаў Місіі экспануюцца ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры на выставе “Калядныя замалёўкі 2022”.

Конкурс “Калядныя замалёўкі” на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на калядную тэматыку праводзіцца ў музеі ўжо больш за 10 гадоў. Ён заснаваны з мэтай развіцця і падтрымкі творчых здольнасцей дзяцей, спрыяе фарміраванню цікавасці да традыцый, гісторыі і культуры Беларусі. З работ, прадстаўленых на конкурс, у музеі арганізуецца выстава – прастора, дзе дзеці маюць унікальную магчымасць убачыць свае працы ў адным са сталічных музеяў.

Сёлета на выставе прадстаўлены малюнкі выхаванцаў Місіі:

  • Юлія Скрыпко (7 гадоў) “Радасная вестка”
  • Мара Квіткевіч (7 гадоў) “Цудоўнае чаканне свята”
  • Антон Плахотнікаў (7 гадоў) “Зіхаціць ялінка на Раство”
  • Стэфанія Гесць (9 гадоў) “Водар калядаў”
  • Стэфан Лабадзенка (10 гадоў) “Узыход да Бэтлеема”
  • Сабіна Сцепанчук (10 гадоў) “А ўчора з вячора..”

Выстава ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры будзе працаваць па 15 студзеня 2023 г. Пабачыць фота з выставы вы можаце ў альбоме “Калядныя замалёўкі 2022”.

Усе творы выкананы ў межах мастацкага гуртка “Малюем з радасцю”, які праводзіць мастак-педагог Ларыса Царова.