“Ты мне, восень, па сэрцу!”

“Ты мне, восень, па сэрцу!”

На іншых мовах: pl
“Ты мне, восень, па сэрцу!”

У межах праграмы “Кніжныя пасядзелкі” дзеткі слухалі вершы са зборніка “Жывучая галінка” Пятруся Броўкі і разглядалі кніжныя ілюстрацыі.

Вершы, сабраныя ў гэтай кнізе, толькі невялікая частка паэтычнай спадчыны народнага паэта, але кожны з іх — сапраўдныя залацінкі. У вершах Петруся Броўкі – прыгажосць прыроды, багацце спадчыны і краса мовы.​ Зборнік асаблівы таксама сваім мастацкім афармленнем. Мастачка Крысціна Баранава стварыла цудоўныя ілюстрацыі, якія разам з паэтычным словам прыносіць вялікую эстэтычную асалоду.

Чытаць вершы дзеткам вельмі важна. Паэзія​ дапамагае​ сфармаваць​ эмацыйны​ інтэлект.​ Дзякуючы​ вершам​ маленькі​ чалавек​ вучыцца​ адрозніваць​ адценні​ пачуццяў​ і​ эмоцый,​ тонка​ адчуваць​ прыгажосць​ прыроды​ і​ мастацтва. Візуалізацыя вершаў дапамагае лепш разумець і выказваць свае пачуцці.

Юныя ўдзельнікі заняткаў слухалі вершы, разглядалі малюнкі, а затым самі стваралі свае ілюстрацыі. Акцэнт быў зроблены на візуалізацыі верша пра восень “Вось і лета сышло…”.

Верш пачынаецца з сума пра лета:

“Вось і лета сышло,
Адспявалі калоссі,
Цяжка нам заўважаць,
Як з’яўляецца восень…”

Завяршаецца ж любоўю і зачараваннем восенню:

“Ды не знаю, чаму
Ты мне, восень, па сэрцу!”

Верш вучыць любіць кожную паравіну года як Божы дар, заўважаць і цаніць прыгажосць прыроды.

Фотаздымкі глядзіце ў альбоме “Пятрусь Броўка “Жывучая галінка”, восень 2022″.