Упершыню ў Беларусі пройдзе хрысціянская IT-канферэнцыя

Упершыню ў Беларусі пройдзе хрысціянская IT-канферэнцыя

На іншых мовах: pl
Упершыню ў Беларусі пройдзе хрысціянская IT-канферэнцыя

Навіна і фота: catholic.by

25 лістапада ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску ўпершыню ў Беларусі пройдзе хрысціянская IT-канферэнцыя.

Назва канферэнцыі — “IT for Сhrist” — “IT (інтэрнэт-тэхналогіі) для Хрыста”.

Арганізатары канферэнцыі запрашаюць да ўдзелу ўсіх хрысціянаў, звязаных з са сферай IT, лічбавых тэхналогій, медыя, якія хочуць атрымаць новыя веды, пазнаёміцца з новымі людзьмі, а, магчыма, і стварыць свой праект, які будзе працаваць на хвалу Бога.

Канферэнцыя скіравана на стварэнне хрысціянскай IT-супольнасці, пляцоўкі для новых праектаў для Касцёла і евангелізацыі.

Праграма:

  • 10.00 – святая Імша
  • 11.00 – рэгістрацыя
  • 11.30 – канферэнцыя “Відэагульні: шкода і / або карысць?” – Раман Сердзюкоў
  • 12.30 праца ў групах: “Незгаральны куст: прафілактыка эмацыйнага выгарання” – Іван Пузанаў
  • 13.30 – абед
  • 15.00 – канферэнцыя “Як зрабіць даступны для бабулі праект? Узлёты і падзенні Іmsha.by” – Андрэй і Віктар Місан
  • 16.00 – дыскусійная панэль “Запуск лічбавага / медыя хрысціянскага праекта”
  • 17.00 – інтэлектуальны высілак

Рэгістрацыя абавязковая, зарэгістравацца можна на сайце it4christ.by>>>

Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Удзел бясплатны, арганізатары будуць удзячныя за ахвяраванні.

Месца правядзення: Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19

Інстаграм: itforchrist>>>

Арганізатары

  • Ксёндз Яўген Шымановіч, да семінарыі працаваў у лічбавай сферы
  • Андрэй Місан, сузаснавальнік праекта Іmsha.by, бацька трох сыноў
  • Даша Шур, мэнаджэр, суарганізатар хрысціянскага фестываля-рэкалекцый NOVAFEST