Чаму добрую казку? Таму што яна, як і ўсе казкі, заканчваецца добра, а таксама таму што ўваходзіць у кнігу пад назвай “Добрыя казкі”. У кнізе сабраны казкі сучаснага беларускага аўтара Алены Міхаленка. У 2021 годзе кніга ўпершыню была выдадзена на беларускай мове з ілюстрацыямі Вольгі Міхаленка.
У бібліятэцы дзеткі чыталі казку, абмяркоўвалі, разважалі, разглядалі малюнкі і самі малявалі. Творчае асэнсаванне мастацкіх вобразаў літаратурных персанажаў дае вялікую магчымасць для развіцця мастацка-маўленчай дзейнасці дзяцей. Адбываецца знаёмства са слоўным мастацтвам, выхоўваецца цікавасць і любоў да кнігі, уменне яе слухаць і разумець, эмацыянальна адгукацца на апісаныя падзеі і суперажываць героям.
Больш фота творчага працэса глядзіце ў альбоме