12-13 лютага ў будынку Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра прайшоў з’езд групы скаўтак “Божыя кароўкі” якая дзейнічае пры парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ на Кунцаўшчыне ў Мінску.
Спадарыня Наталля, арганізатарка сустрэчы, распавяла самараніну пра гэта мерапрыемства. “Божыя кароўкі гэта парафіяльная група і малодшае жоўтае адгалінаванне каталіцкіх скаўтаў Беларусі. У нас адбыўся зімовы вылет. Вылеты маюць цікавую і насычаную праграму, згодна з педагогікай божых каровак: урачыстае прывітанне, святая служба, спартакіяда, гульні, цікавыя сустрэчы, разважанні над словам Божым, сцэнкі і шмат іншага”, – падзялілася кіраўнічка групы скаўтаў.
Спадарыня Наталля таксама перадала словы падзякі с. Чаславе і Хрысціянскаму Сацыяльнаму Цэнтру за гасціннасць, цеплыню, магчымасць паказаць свае таленты праз сцэнкі і паразмаўляць з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.