28 красавіка ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася творчая сустрэча “У думках, у сэрцах, у песнях…” з Аляксандрам Віслаўскім.
У выкананні хрысціянскага спевака і кампазітара прагучалі спевы з аўтарскіх праграм “Маленне за Беларусь” на вершы Рыгора Барадуліна, “Толькі б яўрэі былі…” на вершы ў перакладах Рыгора Барадуліна і Алеся Камоцкага, “Тутэйшы” на вершы Янкі Купалы, “Крок пад небам” на вершы Алеся Камоцкага, “Я прачнуся” на вершы расстраляных паэтаў. Не абыйшлося без прэм’еры — спеваў з новага альбома “Санеты” Янкі Купалы, прымеркаваныя да 140-годдзя з дня нараджэння паэта.
На мерапрыемстве прысутнічала Марына Мулявіна, дачка легенды беларускай эстрады Уладзіміра Мулявіна.
Дзякуючы спалучэнню выбітнай мелодыкі, паэтычнага слова геніяльных беларускіх паэтаў-класікаў і прафесійнага выканання Аляксандра слухачы атрымалі сапраўдную асалоду!
Усе фота з мерапрыемства прапануем паглядзець ў альбоме.