У госці да мастака!

У госці да мастака!

На іншых мовах: pl
У госці да мастака!

На​ “Вакацыях​ з Богам”​ незабыўныя ўражанні дзеткі мелі падчас наведвання майстэрні дынастыі мастакоў​ Аракчэевых. Гэта ўнікальная магчымасць быць у прасторы мастака і пабачыць незвычайную творчую атмасферу.

У майстэрні палову стагоддзя ствараў заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Барыс Аракчэеў, а цяпер піша творы ягоная дачка Аксана Аракчэева. Майстэрня – гэта сапраўдны музей, дзе жыве мастацтва, захоўваюцца і далей ствараюцца карціны. Аксана Аракчэева правяла экскурсію​ па​ майстэрні, расказала​ яе​ гісторыю, паказала свае​ працы і творы бацькі.​

Спадарыня Аксана паказала дзеткам артыкул, прысвечаны Барысу Аракчэеву, які быў выдадзены нядаўна ў часопісе “Мастацтва”. Яна расказала, што вывучае творчасць мастака і рыхтуе новую кнігу, якая будзе ўключаць цікавыя дакументы і лісты з сямейнага архіва. Мастачка падзялілася, што стварае радаводнае дрэва сям’і Аракчэевых і падкрэсліла дзеткам, што вельмі важна ведаць сямейныя гісторыю і традыцыі.

Фота нашага візіта глядзіце ў фотаальбоме “Майстэрня мастакоў Аракчэевых. 4.11.2022”.