У Вялікую Суботу ў капліцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра адбываліся Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, асвячэнне страваў і Літургія Пасхальнай Вігіліі.
Пасхальная Вігілія — галоўная Імша літургічнага года, якая пачынаецца асвячэннем Велікоднага агню. Перад касцёлам святар асвячае агонь, ад якога запальваецца пасхал – сімвал Хрыста. Потым ксёндз уносіць запалены пасхал у святыню. Вернікі запальваюць ад яго полымя свае свечкі. У гэты дзень прадугледжана дзевяць біблейскіх чытанняў, якія пераплятаюцца псальмамі і малітвамі.
Усе фоты ў альбоме