10 лютага ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылося мерапрыемства, цэнтрам якога стаў сінаксіс – супольная малітва, у якой прынялі ўдзел біскупы і святары рымскага і візантыйскага абраду.
Падчас малітвы адбылося асвячэнне іконы святых Кірыла і Мятода, якое здзейсніў Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч. Архімандрыт Сяргей Гаек перадаў гэтую ікону Місіі Добрага Самараніна пад апекай святой Уршулі Ледухоўскай. Ікона зойме пачэснае месца ў капліцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра.
Напрыканцы набажэнства былі складзеныя пажаданні з нагоды 75-годдзя Яго Эксцэленцыі Архімандрыта Сяргея Гаека. Нунцый Антэ Ёзіч перадаў яму папскі медаль і ружанец – дары Папы Францішка для іерарха.