Літyргія Пальмовай (Вербнай) нядзелі нагадвае пра ўрачысты ўезд Езуса Хрыста ў Ерузалем перад Яго ўкрыжаваннем. На ўспамін пра гэтую падзею ў касцёлах адбываюцца працэсіі з вербамі і іх асвячэнне.
Шэсце дзетак і бацькоў вакол будынка Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра было ўрачыстым. Падчас працэсіі ўсе махалі галінкамі і спявалі “Гасанна для Божага Сына!” — гэта таксама важнае сведчанне для жыхароў навакольных дамоў.
Усе фоты тут