З 29 па 30 сакавіка ў Хрысціянскім Сацыяльным цэнтры адбыліся велікапосныя духоўныя практыкаванні, якія правёў а. Павел Федаровіч MIC.
Тэмай сёлетніх рэкалекцый была малітва ў нашым жыцці. Паглыбленню сваіх адносінаў з Богам спрыяла рэкалекцыйнае навучанне, сакрамэнт споведзі, удзел у Эўхарыстыі, а таксама асабістая малітва ў цішыні перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
Дзякуем а. Паўлу за гэты час і спадзяёмся, што пачутае намі слова прынясе багаты плён у жыцці нашай супольнасці.