Гэта быў ужо другі баль для студэнтаў, арганізаваны мінскай парафіяй свв. Яна Евангеліста і Максімільяна Кольбэ. Як адзначаюць арганізатары, падобны баль – гэта прыклад таго, як якасна і высакародна можна праводзіць свой час. Падобныя мерапрыемствы дадуць добрыя плады ў будучыні, таму што баль – гэта выхаванне добрых манеўраў і паводзінаў, асабліва да супрацьлеглага полу.
Гэтым разам арганізатары паднялі планку досыць высока. З праграмы былі прыбраны ўсе простыя танцы, замест гэтага з’явіліся прыгожыя вальсы, контрдансы. Нягледзячы на прысутнасць навічкоў, усе выдатна адолелі цікавую праграму балю.
Апроч танцаў быў таксама падрыхтаваны творчы нумар, зала была ўпрыгожана дэкарацыямі, а прысутныя атрымалі памятныя падарункі. Прапануем некалькі кадраў з гэтага прыгожага моладзевага балю.