У Місіі адбыўся спектакль інклюзіўнага тэатру “Шчаўкунок”

У Місіі адбыўся спектакль інклюзіўнага тэатру “Шчаўкунок”

На іншых мовах: en pl
У Місіі адбыўся спектакль інклюзіўнага тэатру “Шчаўкунок”

Дзеці з Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця завіталі ў Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, каб прадставіць спектакль “Шчаўкунок” для гасцей Місіі.

Дзеткі прыехалі разам са сваімі выхавацелямі і дырэктарам, Далгаполавай Галінай Іванаўнай. Таксама на спектаклі быў прысутны дырэктар Дабрачыннай каталіцкай місіі «Карытас-Міласэрнасць» у Гомелі, а. Леанард Адушкевіч OSPPE. Выступоўцамі былі не толькі выхаванцы дома-інтэрната, але і выхавацелі.

Пасля выдатнай пастаноўкі для ўсіх гасцей і актораў быў падрыхтаваны пачастунак.

Дзякуй! І чакаем вас яшчэ.