У Місіі адзначылі Дзень маці

У Місіі адзначылі Дзень маці

На іншых мовах: pl en
У Місіі адзначылі Дзень маці

У Місіі Добрага Самараніна святкавалі Дзень маці. Дзеткі віншавалі сваіх дарагіх матуль, чыталі вершы, спявалі песні і дарылі падарункі.

Дзень маці невыпадкова прыпадае на свята Пакроваў Прасвятой Багародзіцы. Як Маці Божая моліцца аб усіх хрысціянах, абараняе іх, так і для кожнага чалавека заступніцай з’яўляецца яго маці. З маленства і на працягу ўсяго жыцця. Самыя цёплыя і светлыя ўспаміны ў нас звязаны з мамай, яе дабрынёй, мудрасцю, цярплівасцю. З тым, што яна дала нам не толькі жыццё, але і першыя ўрокі духоўнасці. Таму гэтае свята – цудоўная нагода шчыра падзякаваць, папрасіць прабачэння, праявіць клопат і яшчэ раз прызнацца ў сваіх самых лепшых пачуццях.