Святкаванне распачалося канферэнцыяй кс. Аляксандра Шамрыцкага. Ён падкрэсліў, што ў сучасным свеце пануе “культура адкідвання”, якая на першае месца ставіць тое, што эфектыўнае, прадуктыўнае, дзе старэйшыя людзі не маюць вартасці.
Святар зазначыў, што нашае мерапрыемства з’яўляецца дэкларацыяй супраць культуры адкідвання.
Канферэнцыя скончылася малітвай праз заступніцтва святых Ганны і Яўхіма, бацькоў Багародзіцы, а пасля адбыўся абрад прыкладання свечак св. Блажэя да горла злучаным з малітвай праз заступніцтва святога з просьбай захаваць ад хваробаў горла і выкарыстоўваць голас належным чынам.
Потым быў выступ дзяцей, прысвечаны бабулям і дзядулям, усе былі ўзрушаныя і шчаслівыя. На мерапрыемстве былі не толькі спевы і вершыкі, але таксама гульні з удзелам бабуляў і дзядуляў.