У Місіі прайшлі велікапосныя рэкалекцыі

У Місіі прайшлі велікапосныя рэкалекцыі

На іншых мовах: en
У Місіі прайшлі велікапосныя рэкалекцыі

З 17 па 19 сакавіка ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбыліся велікапосныя рэкалекцыі.

Распачаліся яны канферэнцыяй а. Аляксандра Шамрыцкага для супрацоўнікаў Місіі. Святар прамаўляў на тэму выхавання, ролі настаўнікаў у жыцці дзіцяці і каштоўнасці кожнага дзіцяці. У сваіх разважаннях айцец абапіраўся на пасланні Папы Францішка з нагоды Сусветных Дзён Дзяцей, якія адбудуцца ў Рыме.

У іншыя дні рэкалекцыі праводзіў грэка-каталіцкі святар а. Яўген Усошын. Галоўнай тэмай былі цноты хрысціянскага жыцця: вера, надзея і мужнасць.

Дзень заканчэння рэкалекцый супаў з урачыстасцю св. Юзафа, а ў нашай Місіі гэта таксама свята Татаў. А. Яўген прамовіў канферэнцыю для татаў, дзелячыся сваім уласным вопытам выхавання, паколькі сам з’яўляецца бацькам.

Шчыра дзякуем нашаму госцю за магчымасць глыбей перажыць гэты Вялікі пост!