У Місіі стартуе “БАЦЬКОЎСКАЯ АКАДЭМІЯ”!

У Місіі стартуе “БАЦЬКОЎСКАЯ АКАДЭМІЯ”!

На іншых мовах: en
У Місіі стартуе “БАЦЬКОЎСКАЯ АКАДЭМІЯ”!

28 студзеня пачынае працу новы ўнікальны праект для бацькоў і тых, хто толькі плануе імі стаць, а таксама для ўсіх, каму цікава даведацца больш пра выхаванне дзяцей.

Асноўная мэта “Бацькоўскай акадэміі”:

павышэнне педагагічнай і псіхалагічнай культуры, пашырэнне прынцыпаў адказнага і пазітыўнага бацькоўства.

Асноўныя задачы “Бацькоўскай акадэміі”:

– фарміраванне асноў свядомага і пазітыўнага бацькоўства;
– развіццё псіхалагічных і педагагічных кампетэнцыяў бацькоў у галіне сямейнага выхавання;
– фарміраванне кампетэнцыяў у галіне сямейных адносін (сужонскія адносіны, бацькоўска-дзіцячыя адносіны).

Навучанне будзе праходзіць у фармаце курса, які складаецца з 10 вучэбных дзён (два разы на месяц па суботах). Навучанне ўключае ў сябе тэарэтычную і практычныя часткі, кантроль ведаў і індывідуальныя кансультацыі спецыялістаў.

Запрашаем на першыя заняткі навучальнага курса 28 студзеня ў 10:00.

Месца правядзення: Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр (вул.Серафімовіча,19)

Падрабязнасці і запіс па тэлефоне: +375 44 745 70 27

Важна! На час заняткаў для вашых дзетак прадугледжана забаўляльная праграма.