У Місію завітаў Святы Мікалай!

У Місію завітаў Святы Мікалай!

На іншых мовах: en pl
У Місію завітаў Святы Мікалай!
Прыходзіў да нас доўгачаканы госць – св. Мікалай – добры сябра ўсіх дзяцей і дарослых, шчодры дабрадзей і абаронца дзяцей! У гэтым годзе яго прыйсце было пад пытаннем. Мы сапраўды хваляваліся, што дзеці могуць застацца без свята і падарункаў, а таксама без дзівоснай сустрэчы.
Аказалася, што злосны пірат Верабей забраў сябра дзяцей у палон. Гэта апынулася сапраўднай неспадзяванкай для ўсіх. Але смелыя і лоўкія выхаванцы Цэнтра не пакінулі сябра ў бядзе! Каб вызваліць св. Мікалая дзецям прыйшлося пераплысці ў Афрыку на караблі пад кіраўніцтвам капітана – Вяславы Бясстрашнай.
На сваім шляху дзеці Місіі сустрэлі тубыльцаў, якія дапамаглі ім знайсці пірата. Прынамсі, падчас пошукаў усе і ўсё спрыяла нашым гарэзлікам. Пірат доўга не хацеў вызваляць св. Мікалая, але такім рашучым і цудоўным гасцям цяжка адмовіць, да таго ж, дзеці сумленна выканалі ўсе заданні Вераб’я.
Св. Мікалай нарэшце быў вызвалены!
Радасць сустрэчы цяжка апісаць словамі. Дзеці расказалі Мікалаю вершы і заспявалі песні. Шчырыя усмешкі і звонкі смехі асвяцілі залю.
Традыцыйна, з сабой Святы прынёс падарункі для ўсіх маленькіх удзельнікаў.