У сталовай для бяздомных на вул. Рыбалко скончыліся лекі

У сталовай для бяздомных на вул. Рыбалко скончыліся лекі

У сталовай для бяздомных на вул. Рыбалко скончыліся лекі

Публікуем просьбу ад нашых сяброў, якія вядуць прыватны дабрачынны праект “Дапамога бяздомным людзям”.

У сталовай для бяздомных на Рыбалко, 26 у Мінску скончыліся лекі. Калі хтосьці хацеў бы дапамагчы, то ім заўсёды патрэбныя прэпараты ад тэмпературы, абязбольваючыя і лекі ад высокага ціску.  

Як і раней, ёсць патрэба ў мужчынскім адзенні (не жаночым!). Таксама патрэбныя станкі для галення, мыла, бінты і перакіс вадароду. Лепш прывозіць перакіс у маленькіх пузырках, а не ў вялікіх бутэльках, каб была магчымасць па-трошкі раздаваць людзям. Вельмі актуальныя мужчынскія цёплыя зімовыя курткі і цёплы мужчынскі абутак, швэдры і штаны. Дзякуй усім сябрам і партнёрам за аказаную дапамогу ў справе кармлення бяздомных! Хай благаславіць вас усіх Бог! ☺️

Прыватны дабрачынны праект.
“Дапамога бяздомным людзям”
Тэл. +375(29) 655-98-76 Аляксандр.
Адрас: Рыбалко, 26. Сталовая – 2 паверх.

Прыносіць рэчы можна ў пятніцу з 18.00 до 20.00.
Субота, нядзеля: з 13.00 да 15.00.

Загадзя дзякуем усім.